Як звычайна актыўна пачалося турыстычнае лета для навучэнцаў Кубліцкай школы. Не паспеў прагучаць апошні званок, а краязнаўчая міні-экспедыцыя 3 чэрвеня адправілася ў велапаход у пошуках маляўнічага возера Барвёнак, якое знаходзіцца ў ваколіцах вёскі Лажане, што за Зерчаніцамі. Надвор’е выдалася спрыяльным і шлях да пункта прызначэння праляцеў весела і непрыкметна. Але самае цікавае было наперадзе: ніхто з вандроўнікаў раней тут не быў, таму апошнія кіламетры да возера пераадольвалі па падказках мясцовых жыхароў. Не абыйшлося без нечаканасцей – група разведчыкаў, якая паехала паперадзе, крыху адыйшла ад маршрута, прапанаванага раней і выйшла да зусім іншага возера, возера Бялёнак. Але гэта высветлілася пазней, калі спрабавалі разабрацца, якое ж возера знайшлі. Сумеснымі намаганнямі вучняў і настаўнікаў экспедыцыя ажыццявіла мэту падарожжа – разбіла лагер на беразе возера Барвёнак. Звычайныя турыстычныя з’явы – вогнішча, палаткі, ежа з агульнага катла – але ўсё было цікава, смачна, захапляльна. Ды і той факт, што замест аднаго возера знайшлі два, надаваў бадзёрасці і турыстычнага шчасця. Час праляцеў вельмі хутка, і трэба было збірацца ў зваротны шлях. Але кожны быў перекананы ў тым, што турыстычнае лета для кубліцкіх краязнаўцаў толькі пачынаецца, а новыя маршруты вабяць сваімі таяміцамі.





