Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.09.2017

Новы вучэбны год у Кублічах

Новы навучальны год у Кубліцкай базавай школе сапраўды выдаўся “новым”. Вучнёўскі калектыў папоўніўся новымі вучнямі, а педагагічны – новымі настаўнікамі. На ўрачыстай лінейцы былі падсумаваны вынікі мінулага навучальнага года, акрэслены мэты і задачы новага. Цёплыя словы гучалі і ад адміністрацыі школы, настаўнікаў, так і ад гасцей, якія завіталі на мерапрыемства, каб павіншаваць навучэнцаў з адным з самых галоўных школьных свят. Па добрай традыцыі падарункі да новага навучальнага году прывезлі госці з Кубліцкага лясніцтва і Ушацкага раённага аддзелу па надзвыйных сітуацыях. Вучэбных поспехаў і спартыўных вяршынь пажадала метадыст аддзела адукацыі А.М.Жук. Таму вучням Кубліцкай школы, хоць маленькай, але вельмі дружнай, застаецца толькі радаваць настаўнікаў і бацькоў будучымі поспехамі. 

Фотоматериалы

Разделы сайта