Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.10.2017

Мама – першае слова!

У сярэдзіне восені - 14 кастрычніка - Беларусь адзначае Дзень маці, дата святкавання якога прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята - Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Часта занадта позна мы заўважаем, што ўсе, чаго мы дамагліся ў жыцці, атрымалася дзякуючы маме. Яе цёпламу, ненадакучліваму, парою проста непрыкметнаму  ўдзелу. Ніхто ў жыцці не любіць нас так, як мама.

Вучні Кубліцкай школы разам с Дрозд Верай Васільеўнай падрыхтавалі канцэрт-падзячнасць мілым матулям. Шчырыя і самыя цеплыя словы гучалі са сцэны ў гэты надзвычай сонечны і прыемны дзень. Ніхто не застаўся ў баку. Нават самыя маленькія, выхаванцы дзіцячага садку, узялі слова і прачыталі вершы, спелі песні. Вельмі прыемна было матулям бачыць сваіх мілых дачушак, якія нясмела, але з гонарам і пяшчотай выканалі песню пад акампанемент баяну. Старшакласнікі  паказалі на сцэне вясёлыя мініяцюры з сямейнага жыцця. З цікавасцю ўспрынялі матулі  латарэю, падчас якой выцягвалі з імправізаванага лататрону пажаданні на будучае. А напрыканцы кожны вучань падараваў сваёй маці зробенае сваімі рукамі сэрца са словамі пра маму – “Самай прыгожай!”, “Самай добрай!”, “Самай пяшчотнай!”, “Самай руплівай!” і г.д. Такіх слоў не пералічыць! А потым усе гэтыя словы сабралі і змясцілі на адным вялікім “сэрцы”, якое падаравалі са сцэны ўсім прысутнічаючым на свяце матулям, бабулям, сёстрам, усім, хто носіць самае пачэснае і ганаровае званне – МАМА!

І будзем спадзявацца што кожны вучань  памятае, што трэба дапамагаць маці, клапаціцца аб ёй не толькі некалькі дзён у год, 8 сакавіка, День маці і Дзень нараджэння. А усё жыццё, бо менавіта дзякуючы сваім мамам мы прыйшлі ў гэты свет і можам смяяцца, радавацца, усміхацца. І першае слова, якое вымаўляе кожны чалавек – МАМА!

Фотоматериалы

Разделы сайта