Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.12.2017

У госці да дзеда Бая

Пра пастаўскага Дзеда Бая мы даведаліся толькі напачатку навучальнага года, калі складалі планы, куды ж паедзем сёлета. “Сядзіба Дзеда Бая” — новы турыстычны праект, які набірае папулярнасць у Пастаўскім раёне ў вёсцы Азёрцы. Пастаўчане – малайцы! Гэта яны спачатку раскруцілі брэнд Зюзі Паазерскага, які стаў папярэднікам Дзеда Бая, а зараз пераехаў у сакрэтную рэзідэнцыю ў ваколіцах Мінска. Такім чынам, мы рашылі скарыстацца магчымасцю на зімовых канікулах абавязкова наведаць яшчэ адзін нязведаны да гэтага намі куток Віцебшчыны.

Тым больш, што  анімацыйная праграма «Казкі Дзеда Бая» дзейнічае  толькі з 16 снежня 2017 г. па 7 студзеня 2018 г. Дзед Бай - гэта збіральнік казак з "Цудоўнай знаходкі". Ён цалкам беларускамоўны, базіруецца выключна на мясцовым матэрыяле, а менавіта — на казках  Уладзіміра Дубоўкі, які вельмі пяшчотна і клапатліва ставіўся да народнай творчасці.  Паэт менавіта так, як і яго персанаж з казкі “Цудоўная знаходка” Дзед Бай, збіраў  залатыя зярняткі фальклору, каб перадаць гэта багацце новым пакаленням. І менавіта на браслаўскай зямлі хочуць данесці да дзяцей і дарослых каштоўны скарб–ведаць і любіць сваё: мову, гісторыю, літаратуру, народныя традыцыі — надзвычай важна!

Праграма ўключала  аглядавую экскурсію па Паставах, знаёмства з палацава-паркавым ансамблем Тызенгаўзаў, наведванне Дома рамёстваў “Стары млын” і спартыўна-турыстычнага комплексу “Азёркі”.

Мы не пашкадавалі, што прыехалі ў маляўнічае ўрочышча, , бо тут пабачылі цэлую галерэю драўляных скульптур казачных герояў і звяроў, выстава  арыгінальных елак, якую прадставілі арганізацыі Пастаўшчыны.

 А затым на сцэне паўсталі галоўныя героі казачнага Паазер’я — цётка Ганна і дзядок Бай, Баба Яга і яе сябра Боўць, Дзед Мароз і Снягурка.  Як і павінна быць, «нячыстыя» справы, якія разгортваліся падчас прадстаўлення, перамагло дабро, і запанавала ўсеагульная весялосць. Разам з персанажамі забаўляльнай дзеі радавалі дзяцей і дарослых Лісіца, Каза і Мядзведзь.

 Напрыканцы сустрэчы гасцінна расчыніла дзверы лясная карчма, дзе нас запрасілі на чай і кожны атрымаў святочны пернік. Набылі мы і гліняныя сувеніры ў мясцовага майстра. 

Фотоматериалы

Разделы сайта