Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.01.2018

Чым “Гном” парадаваў дзяцей

Не сакрэт, што дзецям неабходны перыядычная змена дзейнасці, атрыманне новых ўражанняў. Аздараўленчы школьны лагер у гэтым сэнсе – выдатны варыянт, паколькі ў ім можна цікава правесці час, разам з сябрамі і настаўнікамі паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах.

Гэтай зімою на базе Кубліцкай дзіцячы сад-базавай школы працаваў аздараўленчы лагер “Гном”, які стаў для 10 хлопчыкаў і дзяўчынак цікавай краінай са сваімі адкрыццямі і радасцямі. Выхаванцы мелі магчымасць праявіць сябе ў самых розных відах дзейнасці.  З ахвотай удзельнічалі яны ў віктарынах, конкурсах, завочных падарожжах, наведвалі заняткі ў кабінеце інфарматыкі. Шмат часц праводзілі ў спартыўнай зале, дзе пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры А.У. Жыткова дэманстравалі вынослівасць і спрыт у эстафетах, гульнях.

Кожны дзень дзеці атрымлівалі паўнацэннае харачаванне. У рацыёне пастаянна прысутнічалі сокі, садавіна, салаты са свежай агародніны.

Зараз школьнікі зноў селі за парты, ну а “Гном” будзе чакаць новай сустрэчы з імі падчас летніх канікул.

Фотоматериалы

Разделы сайта