Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.01.2018

Цаніць жыццё і берагчы яго

Пытанні, звязаныя з прафілактыкай  шкодных звычак дзяцей, былі актуальнымі заўсёды і хвалююць сёння не толькі педагогаў, але і ўсю грамадскасць.

Ва ўстановах адукацыі прафілактычная работа вядзецца рэгулярна і мэтанакіравана, так як адзінкавыя бессістэмныя мерапрыемствы не могуць сфарміраваць ўстойлівыя правільныя перакананні ў падлеткаў. Агульная мэта ўсёй дзейнасці ў даным накірунку – не толькі навучыць дзяцей аб’ектыўна ацэньваць свае дзеянні і ўчынкі, а развіваць веру ў свае магчымасці і сілы, адэкватна рэагаваць на складаныя жыццёвыя сітуацыі і рабіць свой уласны выбар.

Аб гэтым і ішла гаворка на  раённым семінары “Прафілактыка шкодных звычак і фарміраванне каштоўных адносін да здароўя ў падлеткаў” для намеснікаў дырэктарў, спецыялістаў СППС устаноў адукацыі раёна.

Усім прысутным былі прапанаваны падыходы да правядзення трэнінгаў для педагогаў і бацькоў па тактыцы выяўлення вучняў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага і наркатычнага ап’янення, бяспечных паводзін ў інтэрнэце,   формах прафілактычнай работы з вучнямі і іх бацькамі і адказнасці за захоўванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў сярод дзяцей і падлеткаў. Перад прысутнымі выступілі ўрач-нарколаг  Ушацкая ЦРБ Пугач П.Г. і старшы інспектар ІПН Ушацкага РАУС Аўсіевіч К.В.

Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.п.Ушачы Мялешка Н.В. адзначыла, што прыярытэтнай задачай педагагічных калектываў з’яўляецца сваечасовае выяўленне непаўналетніх, схільных да супрацьпраўных паводзін і ад педагогаў патрабуецца скаардынаванасць дзеянняў, накіраваных на павышэнне інфармацыйнай культуры, фарміраванне негатыўных адносін да ўжывання любых псіхаактыўных рэчываў, прапаганду здаровага ладу жыцця.

Каб зберагчы моладзь ад згубнага ўплыву, праводзяцца прафілактычныя заняткі, сустрэчы з урачамі, супрацоўнікамі  прававых органаў, камісіі па справах непаўналетніх. Сталі традыцыйнымі тыдні прафілактыкі шкодных звычак, тыдзень прававых ведаў, мерапрыемствы па прафілактыцы суіцыдальных паводзін. Асаблівая роля ў стварэнні комплекснай сістэмы выхавання навучэнцаў адводзіцца шостаму школьнаму дню. У суботу найбойльш актыўна праводзяцца экскурсійная работа, дні здароўя, мерапрыемствы па фірміраванні здаровага ладу жыцця, патрыятычнаму  выхаванню  і  развіццю творчых здольнасцей вучняў. Арганізавана работа спортзалаў, бібліятэк, камп’ютэрных класаў, сацыяльна-педагагічнай службы. Аб арганізацыі вольнага часу вучняў і асаблівасцях правядзення мерапрыемстваў  з непаўналетнімі па прафілактыцы шкодных звычак і папулярызацыі здаровага ладу жыцця, формах работы з бацькамі падзяліліся вопытам работы намеснікі дырэктароў  Ушацкай і Арэхаўскай школ Галай С.Д. і Лісоўская С.В.

У цяперашні час кожны павінен не толькі думаць аб сваім здароўі, але і дзейнічаць, так як да здаровага ладу жыцця, шчасця, даўгалецця дарогу мы выбіраем самі.

                                                                                                                                            Г.Сарокіна, метадыст ВМК аддзела адукацыі,  спорту і турызму

Фотоматериалы

Разделы сайта