Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.01.2018

Віншаванне ветэрану

15 студзеня адзначыў сваё 91-годдзе ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сямён Сцяпанавіч Кляпец з вёскі Пруды. Вучні Кубліцкай школы не маглі абмінуць гэту падзею і завіталі выказаць свае шчырыя словы віншавання падшэфнаму. Баявы шлях ветэрана пачаўся ў пачатку 1944 года. За непрацяглы час знаходжання ў брыгадзе Кароткіна ён прайшоў шлях ад сувязнога да кулямётчыка, два разы хадзіў на чыгунку прыкрываць падрыўнікоў. З пачаткам блакады брыгада вяла цяжкія баі ў заходняй частцы зоны, партызаны змагаліся мужна, але паціху прыходзілася адступаць. Прыкрываючы адыход таварышаў, 27 красавіка 1944 года Сямён Сцяпанавіч атрымаў раненне – атраду трэба было мяняць пазіцыю і кулямётны разлік, куды ўваходзіў тады яшчэ зусім юны партызан, карнікі абстрэльвалі з усіх відаў зброі…

Усё гэта, а яшчэ шмат іншага пра свой няпросты, але вельмі цікавы лёс расказаў падчас  гутаркі з вучнямі Сямён Сцяпанавіч. Аповед жывога сведкі вайны нікога не пакінуў раўнадушным. Добра, што існуе вось такая сувязь пакаленняў, калі можна не па кнігах і не па тэлеперадачах пазнаёміцца з трагічнымі і гераічнымі старонкамі гісторыі нашай Радзімы.

Фотоматериалы

Разделы сайта