Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2018

Наша Масленіца гадавая, яна госцейка дарагая...

Наша Масленіца гадавая,
Яна госцейка дарагая.
Яна пешаю да нас не ходзіць —
Усё на коніках раз'язджае.
 
Мы на гарушцы пабывалі, пабывалі,
Масленку сустракалі, сустракалі,
Сырам гору набівалі, набівалі,
Маслам гару палівалі, палівалі.

 

Вучні старэйшых класаў арганізавалі і правялі для усіх жадаючых музейны занятак у этнаграфічным кутку, які быў прысвечаны Масленіцы.  З выступленняў зацікаўленых навучэнцаў прысутныя даведаліся пра асаблівасці святкавання, традыцыі і абрады. Чаму свята мае такую назву? Што азначае кожны дзень Масленіцы?

Першы дзень - “Сустрэча”, Масленіцу сустракалі і велічалі.

Другі дзень - “Зайгрышы”. Каталіся з гор, каб доўгі лён рос. Дзяўчаты і хлопцы каталіся на санках, выглядаючы нявест і жаніхоў. Гаварылі: “Дзе бліны, тут і мы; дзе з маслам каша – тут і месца наша”

Трэці дзень - ”Ласаўка” (скаромная серада). Цешчы пяклі бліны і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх сваімі смачнымі блінамі. “Прыйдзе зяць, дзе смятанкі ўзяць”, “Зяць на двор – пірог на стол”

Чацвёрты дзень - “Дзень святога Уласа” (разгул). Лічылася, што ў гэты дзень павінен праспяваць першы раз жаваранак. Ушаноўвалі маладых, якія ажаніліся ў гэтым годзе. Гатавалі багатую страву са свініны і ялавічыны.

Аб‘язджалі (прыручалі) маладых наравістых коней гуртам за ваколіцай вёскі. А яшчэ ў гэты дзень хадзілі ў лазню.

Пяты дзень - “Цешчыны вячоркі”. Зяці сваіх любімых цешчаў у госці запрашалі. Ну а калі цешчу запрасілі, трэба ж яе нечым частаваць. А чым частаваць на Масленіцу, як не блінамі?

У шосты дзень - ”Залоўчыны пасядзелкі” нявестка збірала да сябе ў госці ўсю мужаву радню.

Апошні сёмы дзень - “Прабачальная бяседа”(Даравальная нядзеля). У гэты дзень усе родныя прасілі прабачэння адзін у аднаго. Звычайна казалі: “Прабач, калі саграшыў перад табой справай ці языком”.

Бліны – галоўны пачастунак на Масленіцу, таму што яны вельмі падобныя на сонца, якого з нецярплівасцю чакае ўсё жывое. А каб каштаваць аладкі, адгадвалі мы загадкі, ладзілі гульні.

Вывучаць спадчыну сваіх продкаў, знаёміцца з традыцыямі, абрадамі і звычаямі беларускага народа – гэта цікава, пазнавальна, карысна, радасна і весела!

Настаўніца Кубліцкай школы Грак В.І.

Фотоматериалы

Разделы сайта