Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.04.2018

Наведайце Дальву і вы

Неяк на ўроку беларускай мовы мы працавалі з тэкстам “Дальва – сястра Хатыні”. Тады і з’явілася жаданне наведаць гэты мемарыял. Сваю мару ажыццявілі ў час канікул, бо гэта экскурсія з’яўляецца мерапрыемствам у межах рэалізуемага ў нашай школе абласнога творчага праекта па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню.

Пачутае і ўбачанае ў гэты дзень па пакінула раўнадушным нікога з нас.

Гітлераўцы жывымі спалілі ўсіх жыхароў вёскі Дальва, 44 чалавекі: 29 дзяцей, 13 жанчын і двое мужчын. Самае жудаснае, што трагедыя адбылася 19 чэрвеня 1944 года, за дзесяць дзён да вызвалення мясцін ад ворага Чырвонай Арміяй. Застаўся ў жывых толькі Мікола Гірыловіч. У той час яму было 13 год. На золку хлопчык-падлетак  пасвіў каня на лузе  за рэчкай, таму і не загінуў. Калі Коля вырас, то стаў галоўным ініцыятарам стварэння на месцы спаленай вёскі комплексу. 15 ліпеня 1973 года комплекс быў адкрыты.

Музей размешчаны ў невялікім будынку і займае ўсяго адзін пакой, але ён кранае  зместам пададзенага матэрыялу. Са слязьмі на вачах чыталі мы словы:

Спаліў нас вораг чэрвеньскай парою –

Дзядоў, жанчын, падлеткаў і дзяцей.

Даруйце, людзі добрыя, за тое,

Што вас не сустракаем, як гасцей.

Здалёк відаць скульптура на пастаменце. У жалобным маўчанні застыла постаць жанчыны. Да яе прытуліўся, абхапіўшы ручкамі, хлопчык, які пазірае спалоханымі вачыма і шукае паратунку ў матулі. На твары маці суровасць, гнеў, праклён ворагам. Тры чорныя абвугленыя бэлькі сімвалізуюць месца пажару, дзе прынялі пакутлівую смерць дальвінцы. На месцы спаленых хат сімвалічныя зрубы. На ганку кожнай хаты знаходзіцца нешта асаблівае, характэрнае для яе жыхароў: рубанак, цацкі, скрыпачка і іншае. Як зварот дальвінцаў да ўсіх жывых гучаць словы, змешчаныя на сцяне Памяці: “Людзі! Схіліце галовы перад памяццю жыхароў вёскі Дальва, нявінна загубленых 19 чэрвеня 1944 года”.

…Шматлюдна было гэтым сакавіцкім суботнім днём на мемарыяльным комплексе “Хатынь”. Ішлі і ішлі да абеліскаў дарослыя, дзеці, каб ускласці кветкі, хвілінай маўчання ўшанаваць памяць загінуўшых.

Успамінаюцца словы нашага славутага земляка Васіля Быкава з артыкула “Званы Хатыні”, які зусім нядаўна выкарыстоўвалі пры правядзенні тэматычнай інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай 75-годдзю трагедыі Хатыні, “Хатынь дае чалавецтву просты, як ісціна, і вечна мудры ўрок пільнасці”.

Абавязкова наведайце мемарыяльныя комплексы “Дальва” і “Хатынь”.

Вучні 9 класа Кубліцкай дзіцячы сад-базавай школы

Фотоматериалы

Разделы сайта