Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.02.2018

Вучнеўска-бацькоўскія прафарыентацыйныя сходы

Арганізацыя прафарыентацыйнай работы ва ўстановах адукацыі з’яўляецца важным накірункам у адукацыйным працэсе і накіравана на забеспячэнне сацыяльнай гарантыі ў пытаннях прафесіянальнага самавызначэння вучняў.

У жыцці кожнага маладога чалавека ўзнікае пытанне аб тым, як правільна выбраць прафесію. У апошнія дні студзеня выпускнікі школ раёна разам з бацькамі сустрэліся на вучнёўска-бацькоўскіх прафарыентацыйных сходах з  прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. На сустрэчы таксама былі і прадстаўнікі Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці і Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, якія пазнаёмілі выпускнікоў са спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць ва ўстановах адукацыі, умовамі навучання, пражывання і адпачынку. Навучэнцы Глыбоцкага ліцэя прэзентавалі сваю ўстанову выступленнем агітбрыгады.

Прадстаўнікі аддзела па адукацыі, упраўлення сельскай гаспадаркі раёна, Ушацкага лясгаса, райгаза, райпо, цэнтральнай раённай бальніцы,   аддзела па надзвычайных сітуацыях расказалі аб найбольш запатрабаваных прафесіях на рынку працы раёна, установах, дзе можна атрымаць адукацыю, умовах атрымання мэтавага накіравання. Вучні і бацькі змаглі таксама атрымаць індывідуальныя кансультацыі з прадстаўнікамі розных прафесій.

Фотоматериалы

Разделы сайта