Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.11.17

Бацькоўскі сход

Традыцыйны бацькоўскі сход адбыўся 17 лістапада, ў пятніцу, у Кубліцкай школе. Настаўнікі, бацькі і вучні абмеркавалі вынікі першай чвэрці, а таксама пазнаёміліся з планам сумеснай работы на другую, хоць і самую кароткую, але насычаную разнастайнымі мерапрыемствамі: тут і прадметныя алімпіяды, і конкурсы, і ранішнікі. Намеснікам дырэктара Падгол Наталляй Анатольеўнай было адзначана, што паспяховасць вучняў у параўнанні з аналагічным перыядам прошлага навучальнага хоць нязначна, але палепшылася. 5 вучняў на выніках чвэрці занесены на Дошку гонару школы. Значная ўвага была ўдзелена абмеркаванню пытання харчавання вучняў. Дырэктар школы Ярмош Марыя Васільеўна яшчэ раз нагадала, што харчаванне дзяцей – заклад іх здароўя, таму і бацькі і адміністрацыя школы павінны прыкладаць максімальныя намаганні ў гэтым адказным напрамку.

У рамках праекту “Школа для бацькоў” адбылася сустрэча з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Шук Міхаілам Аляксандравічам і галоўным інжынерам Ушацкага раёну газазабеспячэння Шапавалавым Яўгенам Міхайлавічам. У ходзе размовы былі разгледжаны найбольш актуальныя экалагічныя праблемы мікрараёну школы і шляхі іх вырашэння. Ні лішнім было і нагадванне аб правілах карыстання газавым абсталяваннем – плітамі і воданагравальнікамі, а таксама асаблівасцямі выкарыстання балоннага газу. Звадкаваны газ хоць і незаменны памочнік ў побыце, але і вельмі небяспечны сусед, таму трэба адказна падыходзіць да гэтага пытання і настаўнікам, і бацькам , і непасрэна вучням. Бяспека вышэй за ўсё.

Такія пазнавальныя і добразычлівыя сустрэчы дапамагаюць узаемадзейнічаць школе і грамадству, бо менавіта ў непасрэдным кантакце адміністрацыі школы, бацькоў і прадстаўнікоў розных раённых служб і падраздзяленняў можна паспяхова  вырашаць шырокае кола пытанняў.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта