Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.09.19

Рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку»

Акцыя, прымеркаваная да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных (БМГАВП), пройдзе ў тры этапы. Першы этап, які будзе доўжыцца з 23 верасня па 1 кастрычніка, пройдзе ў сельскіх населеных пунктах, у месцах масавага знаходжання людзей, дамах адзінокіх, інвалідаў, пенсіянераў, ветэранаў ВАВ, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Юныя ратавальнікі пачнуць іх наведванне для аказання ім дабрачыннай дапамогі. Моладзевы працоўны дэсант дапаможа ў нарыхтоўцы дроў, ўборцы жылых памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі і ўсталёўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Завяршэннем гэтага этапу стануць масавыя прафілактычныя мерапрыемствы, якія 1 кастрычніка ў Міжнародны дзень пажылых людзей пройдуць у фармаце кірмашоў бяспекі і конкурсаў «суперстар».

Працяг

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта