27 ліпеня 2019 года на возеры Вечелье адбыўся раённы турысцкі злёт моладзі, у якім каманда аддзела па адукацыі Ушацкага райвыканкама прыняла актыўны ўдзел і заняла другое ганаровае месца.
Праграма злёту складалася з спартыўнай (паласа перашкод, пляжны валейбол, тэхніка веласіпеднага турызму) і конкурснай праграмы (краязнаўчая віктарына, конкурс мастацкай самадзейнасці).
Віншуем удзельнікаў злёту!




