Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.02.22

ДУА “Яслі-сад №2 г.п. Ушачы”: ВЫХОЎВАЕМ ПАТРЫЁТАЎ

Любоў да роднай мовы, спадчыны, важна фарміраваць у дзяцей з маленства, бо дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі дзецям уласціва наібольшае чуццё да моўных з’яў.

Мова – гэта базісны элемент культуры чалавека. Паўнацэннае вывучэнне мовы – гэта перш за ўсё далучэнне да духоўных каштоўнасцей сваёй нацыі. Авалоданне рускамоўнымі дзецьмі беларускай мовай складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім пачаткаў нацыянальнай культуры.

Аднак, у дзяцей амаль адсутнічае беларускамоўнае ассяроддзе, а навучанне роднай мове адбываецца калі што толькі ў діцячым садку.

Як вызваць у дашкольнікаў  і іх бацькоў цікавасць і станоўчыя адносіны  да беларускай мовы, сфарміраваць іх «культуру праз мову і мову праз культуру»?

Пошуку сучасных падыходаў да папулярызацыі і пашырэнняі сферы выкарыстання беларускай мовы быў прсвечаны семінар-практыкум “Каб мова родная гучала”.

Педагогі дашкольнай установы  з цікавасцю павысілі прафесійную кампетэнтнасць у пытаннях папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці выхаванцаў. Праз гульнёвы “аўцыён ведаў” актыўна вырашалі складаныя метадычныя праблемы, падзялілісь эфектыўнымі педагагічнымі знаходкамі,  далучылісь да зносін на беларускай мове і нават папрактыкавалісь у выкананні беларускіх музычных твораў, рэкамендаваных навучальнай праграмай дашкольнай адукацыі, праз гульню “Узгадай мелодыю”.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта