Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

31.03.23

“Гучы, наша родная мова!”

“Гучы, наша родная мова!” – пад такім дэвізам прайшоў тыдзень беларускай мовы ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №1 г.п.Ушачы”.

Кожны дзень тыдня меў сваю назву: “Мая малая радзіма”, “Кніга – мудрасці глыток”, “Вытокі народнай мудрасці”, “Дзень беларускай гульні”, “Мова беларуская ў садку гучыць”.

 У рамках тыдня прайшлі розныя тэматычныя мерапрыемствы. Было прыемна назіраць, як кожны дзень з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы педагогам.

  Асабліва цікавай і запамінальнай для дзяцей і педагогаў была сустрэча з беларускай паэтэсай-зямлячкай Тамарай Дзмітрыеўнай Барадзёнак. Тамара Дзмітрыеўна выступае ў розных жанрах: паэзія, сатыра і гумар, проза, піша казкі для дзяцей. Шмат сваіх вершаў яна прысвяціла роднай Ушаччыне. На сустрэчы Тамара Дзмітрыеўна пачытала дзецям свае павучальныя казкі “Рак і плотачка”, “Банцік і Боб”, “Як павучок муху прывучыў”, “Як гном вожыку дапамог”, а таксама зборнікі вершаў “Усміхніся, сонейка” (пра карысць вітамінаў), “Бабулін куфэрак” (як дзеці павінны паводзіць сябе ў сям’і), “На лясной палянцы”.

Выхаванцы разам з выхавальнікамі наведалі “Беларускую хатку”, якая створана ў дзіцячым садку.

Дзеці старшай групы падрыхтавалі тэатралізаваны паказ казкі “Зайкава хатка”, рознаўзроставай групы № 2 – казкі “Каза-манюка”.

  Для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі дзіцячага сада быў праведзены майстар-клас па тэме “Выраб закладкі з сіметрычным малюнкам з саломкі”. А правяла майстар-клас Ганна Аляксандраўна Бабянок, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнай студыі “Залатая саломка” Ушацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

 Выхавальнік дашкольнай адукацыі Ушакова Святлана Віктараўна падзялілася вопытам сумеснай работы з бацькамі сваіх выхаванцаў па рэалізацыі праекта “Мой радавод”.

 

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта