Бяспеку дзяцей - галоўны клопат бацькоў і педагогаў. Задача дарослых - сфармаваць у дзяцей элементарныя правілы паводзін дома, на вуліцы, у грамадстве. Навучыць правільна паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях, развіваць адказнасць.
2 верасня 2019 года, у ДУА «Ильюшынскі яслі - сад Ушацкага раёна» прайшоў Адзіны Дзень бяспекі. Праведзена работа з дзецьмі, бацькамі, педагогамі.
Сустрэча дзяцей ажыццяўлялася на тэматычнай пляцоўцы па ПДР з гульні-інсцэніроўкі «Адгадай дарожны знак», «Хто ты - незнаёмец?». Ва ўсіх узроставых групах праведзены гутаркі аб правілах асабістай бяспекі «Калі ты дома адзін», «Атрутныя расліны», «Незнаёмыя людзі». Арганізаваны дыдактычныя гульні «Знайдзі небяспечны прадмет», «Што на вуліцы небяспечна?», «Мой сябар-святлафор». Пры разглядзе ілюстрацый «Правілы абыходжання з электрапрыборамі», дзеці паказалі добрыя паданні аб бяспецы, аб прызначэнні электратэхнікі
Для бацькоў аформленыя памяткі «Па прафілактыцы выпадзення дзяцей з вокнаў», праведзена анкетаванне на тэму «Захаванне бяспекі дома, у лесе, на дарозе».
У мэтах прафілактыкі і своечасовага папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму праведзена забаўка «Падарожжа ў краіну чароўную знакаў». Актыўнымі ўдзельнікамі якога былі не толькі дзеці, але і іх бацькі.
На свяце прысутнічаў і выступіў начальнік аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС, Каўнурка Яўген Фёдаравіч. Ён правёў цікавую гутарку з дзецьмі, з бацькамі і работнікамі ўстановы адукацыі аб захаванні правіл паводзін на дарозе, пешаходных пераходах, аб перавозцы дзяцей у аўтамабілі. Пазначыў асаблівасці правядзення спецыяльна комплекснага мерапрыемства «Увага - дзеці!». Бацькі задавалі хвалюючыя пытанні, удзельнічалі ў гульнях - эстафетах, віктарынах.


