Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

08.10.19

Запрашаем да ўдзелу ў Міжнародным анлайн-конкурсе па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы «Бобёр 2019»

З 11 па 23 лістапада 2019 года ў Беларусі пройдзе Міжнародны анлайн-конкурс па інфарматыцы і вылічальнай логіцы «Бобёр 2019». Конкурс праводзіцца на бясплатнай аснове для навучэнцаў 1-11 класаў без папярэдняга і наступнага адбору.

Для ўдзелу неабходна вызначыць арганізатара ад ўстановы адукацыі, які падае ва ўстаноўлены тэрмін электронную заяўку на колькасць удзельнікаў у аргкамітэт конкурсу. Электронная форма заяўкі даступная да 31 кастрычнiка 2019 года на афіцыйнай старонцы конкурсу.

Спіс лагінаў і пароляў для ўваходу ў сістэму тэставання высылаецца арганізатарамі конкурсу да 5 лістапада 2019 года на пазначаны пры рэгістрацыі адрас электроннай пошты.

Тэставанне праводзіцца з 11 па 23 лістапада 2019 года і складаецца з запаўнення электроннай анкеты ўдзельніка конкурсу і выканання заданняў конкурсу. Адказы на кожнае заданне адпраўляюцца асобна, па заканчэнні часу тэставання залічваюцца толькі адпраўленыя адказы. На выкананне заданняў адводзіцца 40 хвілін.

Вынікі конкурсу будуць падведзены не пазней за 20 снежня 2019 года.

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі з'яўляецца нацыянальным каардынатарам конкурсу, Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі - рэгіянальным каардынатарам ад Віцебскай вобласці.

Па  ўзнікаючых пытаннях звяртацца па тэлефоне 8 (0212) 68-21-02 (Лазінская Вольга Васільеўна, метадыст цэнтра педагагічных ініцыятыў у працы з інтэлектуальна адоранымі і высокаматываваных навучэнцамі).

Тэхнічная падтрымка конкурсу ў Рэспубліцы Беларусь: bebras.belarus@yandex.by.

Афіцыйная старонка конкурсу «Бобёр 2019» у Рэспубліцы Беларусь

Палажэнне аб конкурсе «Бобёр» у Рэспубліцы Беларусь

Крыніца: voiro.by

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта