З 30 жніўня па 3 верасня 2017 г. у Беларусі прайшла ХХІV Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў”. У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, мастакі, музыканты, навукоўцы з усіх рэгіёнаў Беларусі. Экспедыцыя пачалася ў Мінску, у Свята-Духавым кафедральным саборы. Канчатковы пункт назначэння – Полацк, сталіца Дня пісьменства.
У гэтым годзе маршрут экспедыцыі пралягаў праз наш раён. Ва ўстановах адукацыі (Ільюшынская, Арэхаўская, Глыбачанская школы) прайшлі духоўна-асветніцкія сустрэчы, на якіх прысутнічалі настаўнікі, вучні і іх бацькі. Сустрэча вучняў Ушацкай школы, якая праходзіла пад духоўным кіраўніцтвам епіскапа Барысаўскага і Мар’інагорскага Веніяміна, адбылася на мемарыяльным комплексе “Прарыў”. У кожнай установе адукацыі прысутным удзельнікі экспедыцыі падарылі свечы, запаленыя ад Благадатнага агню ад Гроба Гасподня, які захоўваецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы г.Мінска. А таксама ўсе школы ў падарунак атрымалі цудатворную Загор’е-Сталавіцкі абраз Прасвятой Багародзіцы – сімвал экспедыцыі. Папоўніліся мастацкай і духоўна-асветніцкай літаратурай бібліятэкі ўстаноў адукацыі раёна, якая перададзена ўдзельнікамі экспедцыі ў час правядзення сустрэч.