Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.11.17

Геаметрыя бяспекі

Добрая традыцыя сустрэч з прадстаўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях склалася ў Кубліцкай школе. Таму і ў гэты аўторак, 21 лістапада, інспектар ІНП Ушацкага РАНС Віталій Васільевіч Карэйша завітаў у госці і правёў цікавую і змястоўную гутарку. У ходзе размовы вучні яшчэ раз паўтарылі правілы пажарнай бяспекі ў асенне-зімні перыяд, правілы паводзін ля вадаёмаў і дзеянні пры унікненні надзвычайных сітуацый. Вучні пахваліліся поспехамі ў авалодванні мабільным дадаткам “МНС – дапамога побач!”. Акрамя гэтага былі прагледжаны спецыяльна падрыхтаваныя відэаролікі, у якіх вельмі даступна, падрабязна і цікава былі паказаны ўсе агучаныя пытанні.

Ну і канешне ж не абышлося без падарункаў. Кожны вучань атрымаў буклет «Геаметрыя бяспекі”, які стане сапраўдным памочнікам у прафілактыцы надзвычайных сітуацый, а таксама навучыць правільна дзейнічаць пры неабходнасці.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта