Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

29.05.18

Паседжанне каардынацыйнага савета

Выхаванне маладога пакалення з’яўляецца мэтанакіраваным працэсам фарміравання духоўна-маральнай і эмацыянальна каштоўнаснай сферы асобы, якую хочацца бачыць пасля выхаду са школы маральна і духоўна развітай, здольнай усвядоміць сваю адказнасць за лёс краіны і свайго народа.

Важным фактарам рэалізацыі дадзенай задачы з’яўляецца арганізацыя ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з Беларускай Праваслаўнай Царквой на аснове Праграмы супрацоўніцтва паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму і Полацкай епархіей на 2016-2020 гады.

Педагагічныя калектывы школ раёна знайшлі такія формы работы, якія аб’ядноўваюць дзяцей і дарослых у фарміраванні духоўнасці, асэнсаванні і разуменні непарыўнай сувязі ўсіх бакоў жыцця чалавека з духоўным пачаткам. Гэта і тэматычныя класныя гадзіны, экскурсіі па святых мясцінах Беларусі, удзел у абласных творчых конкурсах (“Калядная зорка”, “Божы свет вачыма дзяцей”), валанцёрскі рух, удзел у Спаса-Еўфрасініеўскіх рэспубліканскіх педагагічных чытаннях і абласных Стрэчанскіх і Кірыла-Мефодзіеўскіх адукацыйных чытаннях.

Акрамя гэтага, у гэтым навучальным годзе праведзена два паседжанні каардынацыйнага савета па ўзаемадзеянні паміж аддзелам адукацыі адукацыі, спорту і турызму і Ушацкім благачыннем Полацкай епархіі, на якіх падводзіліся вынікі працы, намячаліся перспектывы. Разам з тым, яны былі і тэматычнымі: аб ролі кнігі ў жыцці чалавека і працоўным выхаванні падрастаючага пакалення. Апошняе паседжанне прайшло на базе нядзельнай школы храма вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы аг. Арэхаўна “Радасць Уваскрасення”. Насычанай была праграма духоўна-асветніцкай сустрэчы. Іерэй Аляксандр (Таляронак) правёў малебен. Настаўнікі нядзельнай школы (Пашкова А.Н., Правада М.Н., Коршун І.В.) прэзентавалі напрацоўкі па выхаванні ў дзяцей павагі да людзей працы, паказалі прысутным работу вучняў у творчай майстэрні, выставу іх работ. Для прысутных быў праведзены майстар-клас “Сцяжынка да творчасці”. Прысутныя падзяліліся вопытам работы з выхаванцамі і вучнямі па працоўнаму выхаванню – асноўнаму фактару фарміравання ў маладой асобе стваральнага пачатку. Той, хто не прывучаны да працы, не можа аказаць дапамогу таму, хто ў гэтым патрэбен, выразіць яму сваю павагу і спачуванне. Адсутнасць працоўнага выхавання спараджае эгаізм, утрымальніцкі падыход да жыцця і людзей, бездапаможнасць нават у прасцейшых жыццёвых сітуацыях.

Наперадзе летнія канікулы. Шмат вольнага часу з’явіцца ў дзяцей. Таму галоўны абавязак дарослых направіць дзейнасць дзяцей і падлеткаў ў правільным накірунку, каб іх занятак быў накіраваны на дабро, і кожны дзень прыносіў радасць ад стваральніцкай дзейнасці.

 

Г.Сарокіна, метадыст ВМК аддзела адукацыі, спорту і турызму

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта