Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.10.23

«Чароўны кошык восені»

Каб мацней любіць сваю Радзіму, трэба аб ёй ведаць як мага больш. Пачынаць далучэнне да каштоўнасцяў народнай культуры неабходна з малых гадоў.

19 кастрычніка 2023 года у рознаўзроставай інтэграванай групе №1 ДУА «Дзіцячы сад №3 г.п. Ушачы» ярка, святочна прайшла забава «Чароўны кошык восені». Да выхаванцаў у госці з’явіліся Восень і Мядзведзь. Яны пазнаёмілі малых з сабраным збожжам, садавінай і агароднінай. Маленькія беларусы на роднай мове адгадвалі загадкі, спявалі песні, чыталі вершы, і з задавальненнем удзельнiчалi ў вясёлых народных гульнях. А якое ж свята без падарункаў? Прыгажуня Восеньадарыла кожнагасмачнымі і сакавітыміяблыкамі.

Мерапрыемства садзейнічала пазнанню дзецьмі народнай культуры, народнай творчасці, народнага фальклору, і знайшло водгук у дзіцячых сэрцах, раскрыла творчыя здольнасці кожнага дзіцяці.

Дзіцячыя уяўленні неізгладзімы! Выхаванцы засталіся задаволеныя і счаслівыя!

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта