Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.10.2017

Бульба – гаспадыня стала

У мінулыя выхадныя ў этнаграфічным музеі Кубліцкай школы адбылося незвычайнае свята. А чаму яно незвычайнае? Таму што было прысвечана  гаспадыні стала – бульбе!

Вучні падрыхтавалі вельмі цікавае і пазнавальнае  мерапрыемства. На працягу дзвюх гадзін чыталі вершы пра бульбу, разыгралі сцэнку пра яе з’яўленне на сталах беларусаў, даведаліся адкуль і калі да нас яна прыйшла. Не лішняй была  інфармацыя і ў навуковым кантэксце: якія важныя мікраэлементы знаходзяцца ў бульбе, якія захворванні можна вылечыць з яе дапамогай, як яна выкарыстоўваецца ў касметычнай прамысловасці.

Свята бульбы насіла і практычны напрамак. Для хлопцаў вельмі карысна было паслухаць сапраўднага гаспадара, Анецька Антона Юльянавіча, пра вырошчванне бульбы ва ўласнай гаспадарцы: ураджайнасць, сарты, цікавыя назіранні і парады. Дзяўчынкі праслухалі карысныя парады, звязаныя з прыгатаваннем бульбы.

А якое ж свята без дэгустацыі духмяных  страў з бульбы – дранікаў, бабкі, бульбы ў гаршчочку!

 

Госці ў хату – беларусы
Расцілаюць на сталах
Саматканыя абрусы,
Вараць бульбу ў саганах!

Фотоматериалы

Разделы сайта