Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.11.2017

Ганарымся мінулым – глядзім у будучыню

Канікулы для дзяцей – гэта канечне ж у першую чаргу адпачынак, але мы, дарослыя, разумеем, што адпачынак павінен быць насычаным,  цікавым і карысным. Менавіта таму раённым цэнтрам  дзяцей і моладзі на канікулах наладжана работа клубаў, якія аб’ядноўваюць юных лідараў, краязнаўцаў і творчых навучэнцаў літаратурнай гасцёўні “Крынічка”.

На прайшоўшых канікулах было вырашана аб’яднаць паседжанні клубаў у адно пазнавальнае мерапрыемства, асноўная мэта якога - актывізаваць цікавасць вучняў да гісторыі роднага краю, спрыяць развіццю лідарскіх і творчых здольнасцей навучэнцаў. Нагодай гэтаму паслужыла знамянальная дата – 75-годдзе заснавання Беларускага штаба партызанскага руху, якой, дарэчы, прысвечана і агульнарэспубліканская акцыя “Вахта Памяці – 2017”. А дзе можна даведацца пра партызанскі рух лепш , чым у нашым легендарным музеі народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У.Е. Лабанка? Менавіта туды мы  і накіраваліся.

У вестыбюлі музея нас гасцінна вітала галоўны захавальнік фондаў Дар’я Пятроўна Мілая, якая правяла змястоўную экскурсію па ваенна-гістарычнай  экспазіцыі музея. Дзеці  даведаліся аб узнікненні і развіцці партызанскага руху на тэрыторыі нашага рэгіёну, аб жыцці і бессмяротных подзвігах партызан. Атрыманыя звесткі  аказаліся дарэчы для другой часткі мерапрыемства – удзелу ў квэст-гульні “Партызанскімі сцяжынкамі”, якая была распрацавана метадыстамі раённага цэтра дзяцей і моладзі.

Двум камандам былі прапанаваны маршрутныя лісты, якія і з’яўляліся кіраўніцтвам да дзеяння ў гульні. Квэст складаўся з чатырох этапаў.  Першы этап “Курс маладога байца”  прадугледжваў  адказ на пытанні віктарыны “Ушаччына партызанская”, а падказкі можна было знайсці на стэндах экспазіцыі музея. Наступны этап – “Дзейнасць пошукавага атраду” стаў  адным з самых працяглых і дынамічных, бо даў магчымасць удзельнікам як след пазнаёміцца з экспанатамі  музея: пад час выканання заданняў неабходна было “зарыентавацца на мясцовасці” і хутка знайсці адпаведныя прадметы ў залах музея. Пагрузіцца ў атмасферу ваеннага часу дзецям дапамог наступны этап гульні “Радыёрубка”. Ад удзельнікаў патрабавалася разгадаць сакрэтнае данясенне з фронту, зашыфраванае пры дапамозе Азбукі Морзе. Завяршальным стала заданне на хуткасць і кемлівасць – як мага хутчэй скласці з пазлаў карту размяшчэння партызанскіх брыгад Полацка-Лепельскай зоны.

Мерапрыемства ў чарговы раз напомніла школьнікам аб бессмяротным подзвігу партызан Полацка-Лепельскай зоны, і гэта важна, бо зберагаючы памяць аб гераічных падзеях і подзвігах нашых землякоў мы робім уклад у мірнае будучае нашай краіны.

Метадыст ДУДА “РЦДіМ”                                          Т.М. Клімашэўская

Фотоматериалы

Разделы сайта