Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.12.2017

Навагодні ранішнік

Ура, зімовыя канікулы! Але не паспеў яшчэ прагучаць апошні званок у гэтым каляндарным годзе, а прыгожая навагодняя елка паклікала вучняў у святочны карагод. І сапраўды, гледзячы на ўсё гэта хараство, кожны адразу акунуўся ў гэту незвычайную, казачную атмасферу, калі пахне хвояй, мандарынамі і цяплом. У кожнага чалавека елка, карагод, касцюмы і падарункі – самыя цёплыя і добрыя ўспаміны з дзяцінства. Таму і настрой на навагоднім ранішніку быў адпаведны – бадзёры, святочны, напоўнены казачнымі дзівосамі. Незабывальнае і захапляючае прадстаўленне падарыў дзецям Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Стылізаванае мерапрыемства з удзелам так ўпадабаных усім Машы, мядзведзя, ваўкоў і іншых персанажаў герояў знакамітага мультсерыяла нікога не пакінула раўнадушным. Ды і традыцыйныя героі Новага году – Дзед Мароз і Снягурка, якіх кожны чакае з заміраннем сэрца,каб расказаць свой верш, выканаць песню, патанчыць, а потым атрымаць доўгачаканы падарунак, пачуць пажаданні – без гэтага і свята не свята.  Карагод, песні, вершы, танцы, падарункі – што яшчэ трэба для добрага настрою, каб хутка, змястоўна і непрыкметна прайшлі навагоднія канікулы! А спонсарам смачных падарункаў стаў Петр Іосіфавіч Герасіменка, наш добры  і надзейны сябра.

Новы год! Новы Год!
Пачынаем карагод!
Закружылася ля ёлкi
Наша дружная сям'я.
Закружылiся iголкi,
Закружылася зямля,
Закружыўся белы дзед,
Закружыўся цэлы свет!
А на ёлцы – цацак, цацак!
Рыбкi, дырыжаблiкi.
Нiбы росныя icкрацца
На галiнках яблыкi.
I  дрыжаць-зiхцяць яе
Срэбраныя бусы.
Дзед цукеркi раздае
Ды смяецца ў вусы.

Фотоматериалы

Разделы сайта