Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.04.2018

Не згасае моц слова

Наш час – час велізарных дасягненняў навукі, тэхнікі, час дзівосных адкрыццяў. Аднак з усіх цудаў, што былі вынайдзены чалавекам, найбольш грандыёзным і патрэбным рускі класік Максім Горкі лічыў кнігу.

І гэты выраз знакамітага на ўвесь свет літаратара не згубіў актуальнасці ў нашы дні. Наадварот, у наш час камп’ютарызацыі і тэхнічнага паргрэсу, шматлікія людзі не забываюць аб той скарбонцы ведаў і інфармацыі, якая завецца кнігай, падручнікам, энцыклапедыяй.

Менавіта такім лейтматывам быў прасякнуты фінал раённага этапа рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, што адбыўся 21 красавіка 2018 года на базе ДУДА “Раённы цэнтр дзяцей і моладзі”.

На сцэну цэнтра выйшлі юныя аматары літаратуры рознага ўзросту, ад самых малодшых (1-4 клас), да юнакоў і дзяўчат 9-10 класаў. Журы было вельмі складана выбраць лепшых сярод іх, бо кожны, хто выходзіў на сцэну, выкладваўся на сто працэнтаў, дэманструючы свой талент і уменне чытаць і дэкламаваць.

Гледачы і журы апладысментамі сустракалі творы беларускіх і рускіх класікаў: Рыгора Барадуліна, Міколы Маляўкі, Артура Вольскага, Аляксандра Пушкіна, Пятра Палякова. Мы перажывалі разам з канкурсантамі тыя эмоцыі, якія яны хацелі нам данесці, і захапляліся неверагоднай пранікненасцю юных сэрцаў.

Але лепшых сярод лепшых патрэбна было выбраць. І вось хто стаў пераможцам:

I-е месца сярод навучэнцаў 1-4 класаў у Маковіч Дар’і;

I-е месца сярод навучэнцаў 5-6 класаў у Мартынюк Кацярыны;

I-е месца сярод навучэнцаў 7-8 класаў у Клачка Марата;

I-е месца сярод навучэнцаў 9-10 класаў у Андрыковіч Елізаветы;

Вялікі дзякуй усім удзельнікам, а пераможцам пажадаем поспехаў на абласным этапе конкурса, што адбудзецца 15 мая ў г. Віцебску.

Метадыст ДУДА “Раённы цэнтр дзяцей і моладзі”                    Д.М. Паршонак

Фотоматериалы

Разделы сайта