Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.05.2018

Заўсёды наперадзе

“Піянер, да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатовы – Заўсёды гатовы!” – менавіта гэтыя галоўныя для ўсіх піянераў словы гучалі 19 мая са сцэны ДУДА “Ушацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”.

І нездарма, бо вядома, што менавіта ў гэты дзень гістарычна і традыцыйна адзначаецца галоўнае свята піянерыі – Дзень піянерскага сяброўства!

Гэта свята аб’ядноўвае найбольш актыўных, мэтанакіраваных і здольных вучняў – піянераў.

Піянер – гэта значыць першы: першаадкрывальнік, першапраходца, гэта значыць лідар, гонар і апора ўсіх астатніх. Менавіта ён  павінен весці за сабой, весці наперад і натхняць усіх астатніх сваёй энергіяй.

Усе гэтыя здольнасці і прадэманстравалі ў мінулую суботу прадстаўнікі піянерскіх дружн раёна, якія з’ехаліся на піянерскі злёт, які, дарэчы, быў прымеркаваны да святкавння 94-годдзя піянерскага руху Віцебшчыны.

Мы з гонарам і жывой цікавасцю глядзелі на тое, як у творчай форме прэзентавалі свае піянерскія дружыны вучні Глыбачанскай дзіцячы сад-сярэдняй школы (піянерская дружына імя Б.І. Юркіна), Ільюшынскай сярэдняй школы (піянерская дружына “Рамантыкі”), Велікадолецкай дзіцячы сад-сярэдняй школы (піняерская дружына імя А.Ф. Данукалава), Ушацкай сярэдняй школы (піянерская дружына імя А.А. Клопава).

Было вельмі прыемна пабачыць актыўных, вясёлых, разумных і эрудыраваных дзяцей, што ў хуткім часе будуць складаць апору нашай Радзімы.

Усе ўдзельнікі раённага піянерскага злёта атрымалі дыпломы, а ўсе прысутныя – добры і бадзеры настрой.

Метадыст ДУДА “РЦДіМ”                    Д.М. Паршонак

Фотоматериалы

Разделы сайта