Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.06.2018

Настаўнікі вучацца

18 чэрвеня 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Ушацкая сярэдняя школа” адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў

беларускай мовы і літаратуры. Таксама прымалі ў ім ўдзел настаўнікі рускай мовы і літаратуры, гісторыі, настаўнікі-удзельнікі раённага і абласнога этапаў конкурсу “Настаўнік года”, намеснікі дырэктароў устаноў адукацыі раёна.

У рамках метадычнага аб’яднання адбылася сустрэча настаўнікаў школ раёна са Святланай Леанідаўнай Румянцавай – настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ДУА “Баравухская сярэдняя школа № 15 г.Наваполацка”, настаўнікам-метадыстам, пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” у 2017 годзе.

Святлана Леанідаўна правяла майстар-клас па тэме “Сістэма пазнавальных заданняў як сродак фарміравання вучэбнай матывацыі і развіццця творчасці і інтэлекту”, падчас якога настаўнікі азнаёміліся з сістэмай пазнавальных заданняў, якая садзейнічае развіццю вучэбнай матывацыі, творчасці і інтэлекту. Прааналізавалі ўмовы эфектыўнага выкарыстання пазнавальных заданняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

У рамках правядзення метадычнага аб’яднання было разгледжана пытанне “Аб выніках правядзення выпускных экзаменаў па беларускай мове ў 2017/2018 навучальным годзе”, па якому выступіла метадыст аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Рыма Іосіфаўна Бабашка. Рыма Іосіфаўна засяродзіла ўвагу настаўнікаў на нарматыўных дакументах па правядзенні выніковай атэстацыі вучняў, асобных момантах правядення выпускнога экзамену ў форме дыктоўкі па беларускай мове для вучняў ІХ класа і ў форме пераказу для вучняў ХІ класа, методыцы правядзення дыктоўкі і пераказу.

Сустрэча спрыяла павышэнню прафесійнага ўзроўню педагогаў, усведамленню імі практычнай значнасці атрыманага вопыту.

Фотоматериалы

Разделы сайта