Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.01.2019

Маладзёжны праект «Тата-зала»

Суботні ранак. У спартыўную залу Ушацкай школы спяшаюцца маладыя таты і дзеці малодшага школьнага ўзросту. У гэты дзень стартаваў маладзежны праект “Тата-зала”.

Бацькі і дзеці сабраліся тут, каб актыўна правесці вольны час разам, заняцца спортам. Настаўнікі фізічнай культуры Ушацкай школы арганізавалі цікавыя спартыўныя спаборніцтвы, у якіх прынялі ўдзел восем тат і іх дзеці. Перамогі змяняліся паражэннямі, але хваляванні бацькоў і дзяцей праходзілі на вясёлай пазітыўнай ноце, бо кожны з іх падтрымліваў адзін аднаго і жадаў поспеху. Усмешкі, ласкавыя позіркі не зыходзілі з твараў удзельнікаў спаборніцтваў. Дзеці змаглі праявіць у спартыўнай зале сябе так, як у сценах кватэры ніколі не атрымалася б. А таты знайшлі сабе аднадумцаў і новых сяброў, і будуць імкнуцца трымаць сябе ў фізічнай форме. Прыклад таты ў спаборніцтвах вельмі важны для дзяцей. Яны бачаць як таты паводзяць сябе, што гавораць, як адносяцца да іх.

Праект “Тата-зала” рэалізуецца па ўсёй краіне. Ён накіраваны на развіццё актыўнай жыццёвай пазіцыі ўсіх удзельнікаў праекта, умацаванню і развіццю бацькоўска-дзіцячых адносін, папулярызацыю здаровага ладу жыцця і сямейных каштоўнасцей.

Ушацкая школа запрашае жадаючых правесці вольны час з дзецьмі кожную чацвёртую суботу месяца з 10 да 11 гадзін.

Фотоматериалы

Разделы сайта