Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.03.2018

Юныя лідэры раёна

“Не губляйце свае карані!” – менавіта пад такім дэвізам 30 сакавіка 2018 года прайшлі чарговыя паседжаніі “Школы юнага лідэра”, “Школы юнага краязнаўцы”, а таксама, літаратурнай гасцёўні “Крынічка”. Як і раней базай для паседжанняў стаў Раённы цэнтр дзяцей і моладзі.

Прагныя да ведаў вучні з’ехаліся з усяго раёна, каб паглыбіць свае веды, адкрыць для сябе нешта новае і цікавае і проста весела і з карысцю правесці час у кампаніі аднадумцаў.

На гэты раз у цэнтры ўвагі аказаўся беларускі пісьменнік, пачынальнік беларускай дзіцячай літаратуры Іван Фёдараў, больш вядомы нам пад псеўданімам Янка Маўр, з дня нараджэння якога у гэтым годзе спаўняецца 135 год.

Юныя лідэры, краязнаўцы і літаратары з жывой цікаўнасцю слухалі метадыстаў цэнтра дзяцей і моладзі, якія падрыхтавалі для навучэнцаў актуальны і займальны матэрыял па краязнаўству, літаратуразнаўству і рабоце у грамадскіх арганізацыях, а таксама конкурсы і віктарыны. Юныя актывісты,   пакідаючы установу дадатковай адукацыі, яшчэ доўга абмярковалі пачутае і убачанае, задаволеныя мерапрыемствам з добрым настроем вярталіся дадому.

Метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Паршонак Дз.М.

Фотоматериалы

Разделы сайта