Падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Ушацкі раён у саставе каманды Віцебскай вобласці прадстаўляла вучаніца 10 класа Ушацкай сярэдняй школы Злата Клачок.
Злата стала пераможцай рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, заваяваўшы дыпломІІІ ступені, настаўнік Леснічэнка Ірына Уладзіміраўна.
Віншуем Злату з дастойнай перамогай! Малайчына! Няхай гэты поспех стане чарговай ступенькай да вяршыні ведаў.
Словы ўдзячнасці педагогам, якія запальваюць зорачкі рэспубліканскай алімпіяды! Вашы веды, цярпенне і любоў да дзяцей і сваёй справы – аснова паспяховага выступлення вучняў.
Шчырая ўдзячнасць бацькам Златы за падтрымку і выхаванне дачкі.