Краіна наша – вялікая ніва,
На ёй гаспадарыць нам трэба рупліва.
Дажынкі — працы натхненнай вянец,
Хто добра працаваў – той маладец!
А сення хай будзе ў нас адпачынак
Мы разам гуляем свята Дажынак.
Дажынкі — старажытнае земляробчае свята. Адзначаецца яно з тых часоў, калі селянін пачаў вырошчваць збожжавыя культуры. Такім чынам нашы продкі аддавалі даніну павагі матухне-зямельцы і бацюхне-хлебу. У дзіцячым садку №4 г.п. Ушачы таксама прайшло свята «Дажынкі». Выхаванцы разам з гасцямі – беларусам і беларусачкай Цімохам і Арынкай пелі вяселыя песні, вадзілі хараводы, удзельнічалі ў розных народных гульнях.